Аб асобных паказчыках фінансавых рахункаў накаплення за 2023 год
Нацыянальным статыстычным камітэтам ажыццяўлён эксперыментальны разлік усёй паслядоўнасці рахункаў накаплення ў разрэзе фінансавых інструментаў па інстытуцыянальных сектарах эканомікі за 2023 год.
Дадзеная праца ажыццяўлялася ў рамках выканання мерапрыемстваў Стратэгіі развіцця дзяржаўнай статыстыкі на перыяд да 2025 года і накіравана на ўдасканаленне Сістэмы нацыянальных рахункаў.
У фінансавым рахунку адлюстроўваюцца аперацыі з фінансавымі актывамі і абавязацельствамі паміж інстытуцыянальнымі адзінкамі ва ўзаемадзеянні з іншымі інстытуцыянальнымі адзінкамі як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі, і паказваюць, хто каго і з дапамогай якога фінансавага інструмента фінансуе.
Рахунак пераацэнкі адлюстроўвае змяненні ў кошце фінансавых актываў і абавязацельстваў і чыстага кошту капіталу, якія адбываюцца толькі ў выніку змяненняў у ўзроўні і структуры цэн, валютных курсаў.
У рахунку іншых змяненняў у аб'ёме актываў адлюстроўваюцца астатнія змяненні кошту фінансавых актываў і абавязацельстваў інстытуцыянальных адзінак або сектараў, якія адбыліся з-за перакласіфікацыі інстытуцыянальных адзінак або фінансавых актываў і іншых змяненняў.
У табліцы прадстаўлены балансуючыя артыкулы кожнага з вышэйпералічаных рахункаў.
Асобныя паказчыкі фінансавых рахункаў накаплення
па сектарах эканомікі за 2023 год *)
(мільёнаў рублёў)
|
|
Нефінансавыя карпарацыі |
Фінансавыя карпарацыі |
Дзяржаўнае кіраванне |
Дамашнія гаспадаркі і НКАДГ |
Усяго па рэзідэнцкіх сектарах |
Астатні |
|
Чыстае крэдытаванне (+) / чыстае запазычанне (–) фінансавага рахунку |
-3 398,6 |
-655,9 |
2 778,2 |
1 362,2 |
85,9 |
-85,9 |
|
Змяненне чыстага кошту капіталу рахунку пераацэнкі |
-865,2 |
942,2 |
-5 858,2 |
2 611,8 |
-3 169,4 |
3 169,4 |
|
Змяненне чыстага кошту капіталу рахунку іншых змяненняў у аб'ёме актываў |
-3 358,7 |
4 351,7 |
2 812,5 |
2 792,3 |
6 597,8 |
-6 597,8 |
*) Удакладнена ў сувязі са змяненнем адміністрацыйных даных.
Абноўлена: 05.11.2026 г.