Кадры навукі ў 2020 годзе

Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.

У 2020 годзе ў рэспубліцы колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 5,1 тыс. чалавек. Аспірантуру скончылі 848 чалавек. У дактарантуры навучаліся 705 чалавек, скончылі дактарантуру 89 чалавек. Дактарамі навук сталі 40 чалавек, кандыдатамі навук – 307 чалавек.

Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2020 годзе 25,6 тыс. чалавек у 451 арганізацыі займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі.

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не змянілася: даследчыкі – 65,2%, тэхнікі – 6,5%, дапаможны персанал – 28,3%.

Пятая частка ўсіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 558 чалавек, кандыдата навук – 2722 чалавекі.

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 40% (дактары навук – 21,5% і кандыдаты навук – 41,4%).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 21% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.


Версія для друку
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
Эл. пошта: belstat@belstat.gov.by
Белстат у Facebook https://www.facebook.com/belstat і Twitter https://twitter.com/belstat_by