Прэс-рэліз "Аб навуковых кадрах у Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе"

Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.

Па даных Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе ў рэспубліцы колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 4,4 тыс. чалавек. Аспірантуру скончылі 757 чалавек. У дактарантуры навучаліся 594 чалавекі, скончылі дактарантуру 153 чалавекі.

Па даных Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе дактарамі навук сталі 48 чалавек, кандыдатамі навук – 308 чалавек.

Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2024 годзе 27,4 тыс. чалавек у 463 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі (у 2023 годзе – 26,7 тыс. чалавек у 462 арганізацыях).

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 64,7%, тэхнікі – 7,7%, дапаможны персанал – 27,6%.

Пятая частка ўсіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 513 чалавек, кандыдата навук – 2 717 чалавек.

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 38,9% (дактары навук – 22,6% і кандыдаты навук – 41,2%).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 21,7% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by