У 2024 г. аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 202,4 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах 105,4% да ўзроўню 2023 года, у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 103,6%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 105,5%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 105,5% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 100,2%.
Iндэкс прамысловай вытворчасці ў снежні 2024 г. у параўнанні са снежнем 2023 г. склаў 104,3%, з лістападам 2024 г. – 104,8%.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.