Прэс-рэліз "Аб колькасці жывёлы і птушкі, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў гаспадарках усіх катэгорый за 2024 год"

На 1 студзеня 2025 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) налічвалася 4,1 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, 2,2 млн. галоў свіней, 51,4 млн. галоў птушкі.

Гаспадаркамі ўсіх катэгорый за 2024 год выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1826,5 тыс. тон, што на 2,6% болей у параўнанні з 2023 годам. Рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 1793,7 тыс. тон (на 4,8% болей узроўня 2023 года). Асноўная ўдзельная вага ў аб’ёме рэалізацыі прыходзіцца на птушку (40,5%, у 2023 годзе – 39%).

Выраблена малака 8751,1 тыс. тон (на 5% болей узроўня 2023 года), яек атрымана 3713,2 млн. штук (на 8% болей).

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,2% пагалоўя буйной рагатай жывёлы, 92,6% пагалоўя птушкі, 91,4% пагалоўя свіней, 97,2% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 97,6% вытворчасці малака і 86,8% вытворчасці яек.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by