Прэс-рэліз "Аб асноўных эканамічных выніках работы суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь за 2024 год"
На 1 студзеня 2025 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала 237,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і 128,9 тыс. арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у тым ліку 115,4 тыс. мікраарганізацый (89% ад агульнай колькасці арганізацый малога і сярэдняга прадпрымальніцтва), 11,4 тыс. малых арганізацый (9%) і 2,1 тыс. сярэдніх арганізацый (2%).
У сферы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў 2024 годзе найбольш распаўсюджанымі былі наступныя віды эканамічнай дзейнасці:
- аптовы і рознічны гандаль; рамонт аўтамабіляў і матацыклаў (35% ад агульнай колькасці арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў);
- транспартная дзейнасць, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць (13%);
- прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць (8%);
- прамысловасць (8%);
- будаўніцтва (8%).
Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва за 2024 год склала 309 млрд. рублёў, уклад у рэспубліканскі аб'ём выручкі – 46,5%.
Уклад суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ВУП рэспублікі за 2024 год склаў 27,4%, у тым ліку арганізацыямі малога бізнесу – 17,7%, арганізацыямі сярэдняга бізнесу – 7,6%, індывідуальнымі прадпрымальнікамі – 2,1%.