Прэс-реліз "Аб экспарце і імпарце паслуг па спосабах іх прадастаўлення і (або) атрымання і паслуг, прадастаўленых і (або) атрыманных праз інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі ў 2024 годзе"

Размеркаванне экспарту i iмпарту паслуг па спосабах iх прадастаўлення i (альбо) атрымання ў 2024 годзе
(па метадалогii статыстыкi знешняга гандлю паслугамi; у працэнтах)


У 2024 годзе доля экспарту паслуг, здзейсненага спосабам трансгранiчнага прадастаўлення пры знаходжаннi выканаўцы i заказчыка паслугi на сваiх тэрыторыях (дыстанцыйна), у агульным аб’еме экспарту паслуг скарацiлася з 82,3% у 2023 годзе да 79,5% у 2024 годзе. У той жа час уклад паслуг, экспартаваных пры паездцы заказчыка паслугi ў Рэспублiку Беларусь (праз спажыванне за мяжой), павялiчыўся з 8% да 9,1%. Больш паслуг было аказана i спосабам прысутнасцi выканаўцы паслугi, пры якiм беларускi экспарцёр выязджаў на тэрыторыю заказчыка. Доля такiх паслуг вырасла з 9,7% да 11,4%.

Па iмпарце удзельная вага паслуг, атрыманых спосабам трансгранiчнага прадастаўлення, у агульным аб’еме iмпарту паслуг з 81,6% павялiчыўся да 81,9%, пры паездцы беларускага заказчыка за мяжу (спажыванне за мяжой) – з 5,9% да 6,7%. Пры гэтым доля паслуг, атрыманых спосабам прысутнасцi замежнага выканаўцы паслугi на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, скарацiлася з 12,5% да 11,4%.

Паслугi, прадастаўленыя з выкарыстаннем сеткi Iнтэрнэт i iншых сродкаў тэлекамунiкацый, у 2024 годзе склалi 3,7% агульнага аб’ему экспарту паслуг Рэспублiкi Беларусь, атрыманыя – 7% (у 2023 годзе – 4,3% i 7,8% адпаведна).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by