Прэс-реліз "Аб экспарце і імпарце паслуг па спосабах іх прадастаўлення і (або) атрымання і паслуг, прадастаўленых і (або) атрыманых з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у 2025 годзе"

Размеркаванне экспарту і імпарту паслуг па спосабах іх прадастаўлення і (або) атрымання ў 2025 годзе
(млн. дол. ЗША)


У 2025 годзе на паслугі, экспартаваныя спосабам трансгранічнага прадастаўлення (дыстанцыйна, калі выканаўца і заказчык паслугі знаходзяцца на сваіх тэрыторыях), даводзілася 64,8% агульнага аб'ёму экспарту паслуг па рэспубліцы. Больш за 20% паслуг было экспартавана пры паездцы заказчыка паслугі ў Рэспубліку Беларусь (з дапамогай спажывання за мяжой). Cпосабам прысутнасці выканаўцы паслугі, пры якім беларускі экспарцёр выязджаў на тэрыторыю заказчыка, было аказана 13,7% агульнага аб'ёму экспарту паслуг па рэспубліцы.

Спосабам трансгранічнага прадастаўлення цалкам экспартаваліся паслугі грузавога і пасажырскага транспарту, пасродкам спажывання за мяжой – паслугі па артыкуле «Паездкі» і паслугі па апрацоўцы матэрыяльных рэсурсаў, якія належаць іншым бакам, спосабам прысутнасці выканаўцы паслугі – будаўнічыя паслугі. Практычна ўсе камп'ютэрныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі (99,6%) аказваліся нерэзідэнтам трансгранiчна, больш за 80% паслуг па рамонце і тэхнічным абслугоўванні экспартаваліся спосабам спажывання за мяжой, гэта значыць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Найбольшы аб'ём імпарту паслуг у 2025 годзе быў атрыманы таксама спосабам трансгранічнага прадастаўлення (63,1% агульнага аб'ёму імпарту паслуг па рэспубліцы). Каля чвэрці паслуг было імпартавана пры паездцы заказчыка паслугі за мяжу, 12,2% – пры прысутнасці выканаўцы паслугі, калі замежны выканаўца паслугі прыязджаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.

З дапамогай трансгранічнага прадастаўлення імпартаваліся ўсе паслугі грузавога і пасажырскага транспарту, фінансавыя паслугі, плата за карыстанне інтэлектуальнай уласнасцю і аперацыйны лізінг. Паслугі па артыкуле «Паездкі» былі атрыманы толькі спосабам спажывання за мяжой, будаўнічыя паслугі – спосабам прысутнасці выканаўцы паслугі. Практычна ўвесь аб'ём камп’ютэрных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг (99,2%) быў імпартаваны трансгранiчна, гэтым жа спосабам была атрымана асноўная частка паслуг у галіне рэкламы, маркетынгу, арганізацыі кірмашоў, выставаў (95,2%).

Паслугі, прадастаўленыя з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт і іншых сродкаў тэлекамунікацый, у 2025 годзе склалі 706,5 млн. дол. ЗША або 6% агульнага аб'ёму экспарту паслуг Рэспублікі Беларусь, атрыманыя – 718,4 млн. дол. (9,5%).

У 2025 годзе ўвесь аб'ём экспарту паслуг па выкарыстанні аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў здзейснены з дапамогай сеткі Інтэрнэт і іншых сродкаў тэлекамунікацый. Акрамя таго, значная частка паслуг у галіне архітэктуры і інжынерных паслуг (91,3%), а таксама паслуг у галіне рэкламы, маркетынгу, арганізацыі кірмашоў, выставаў (71,7%) была экспартаваная ў электронным выглядзе.

У поўным аб'ёме з выкарыстаннем сеткі Інтэрнэт і іншых сродкаў тэлекамунікацый у 2025 годзе імпартаваліся фінансавыя паслугі і плата за выкарыстанне аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў, а таксама асноўная доля паслуг у галіне рэкламы, маркетынгу, арганізацыі кірмашоў, выставаў (94,7%).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by