Тып дакумента: Статыстычныя зборнiкi
Нумар рэгістрацыі: 03/504-р
Дата рэгістрацыі: 30.09.2024
Арганізацыя: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат)
Перыядычнасць: Гадавая
Мова выдання: руская
Анатацыя:
Зборнік з'яўляецца найбольш поўным выданнем Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, якое характарызуе сацыяльна-эканамічнае развіццё абласцей, раёнаў і асобных гарадоў у 2023 годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі.
Зборнік «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь» выпускаецца ў двух тамах. У першым томе выдання – «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя паказчыкі» утрымліваюцца статыстычныя даныя па асноўных паказчыках у разрэзе абласцей, гарадоў абласнога падпарадкавання і раёнаў. Публікуюцца даныя аб дэмаграфічнай і экалагічнай сітуацыі ў рэгіёнах. Прадстаўлена інфармацыя аб працоўных рэсурсах і занятасці, узроўні жыцця насельніцтва і сацыяльнай сферы.
У зборніку ўтрымліваецца агульная характарыстыка прадпрыемстваў і арганізацый абласцей і г.Мінска па відах эканамічнай дзейнасці, арганізацыйна-прававым формам і формам уласнасці. Прыводзяцца даныя, якія характарызуюць вытворчасць і дынаміку валавога рэгіянальнага прадукту. Прадстаўлена інфармацыя, якая характарызуе стан і развіццё прамысловасці, сельскай гаспадаркі і гандлю. Размешчана інфармацыя аб дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў. Прыводзіцца інфармацыя аб асноўных сродках арганізацый.
У зборніку ўтрымліваюцца даныя аб развіцці інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій, навуковых даследаваннях і інавацыях, фінансавых выніках дзейнасці арганізацый, прыводзяцца звесткі аб інвестыцыях у асноўны капітал і замежных інвестыцыях. Публікуюцца статыстычныя даныя аб індэксах коштаў (тарыфаў) на тавары і паслугі. Утрымліваецца характарыстыка знешняга гандлю таварамі і паслугамі.
Публікацыя ілюстравана графікамі і дыяграмамі, утрымліваецца картаграфічны матэрыял, метадалагічныя паясненні.
Спампаваць публікацыю ( PDF , 5.9 мб)
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.