Тып дакумента: Статыстычныя зборікі
Нумар рэгістрацыі: 04/152-р
Дата рэгістрацыі: 18.03.2025
Арганізацыя: Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (Белстат)
Галіна статыстыкі: Нацыянальныя рахункі
Перыядычнасць: Гадавая
Мова выдання: руская, англійская
Анатацыя:
У зборніку прадстаўлены вынікі гадавых разлікаў Сістэмы нацыянальных рахункаў, распрацаваныя з улікам асноўных палажэнняў СНС-2008, у якіх адлюстроўваюцца эканамічныя аперацыі, якія адбываюцца паміж інстытуцыянальнымі адзінкамі ў рамках кожнага з відаў эканамічнай дзейнасці.
Зборнік складаецца з раздзелаў: «Зводныя нацыянальныя рахункі», «Рахункі па відах эканамічнай дзейнасці», «Выкарыстанне валавога ўнутранага прадукта», «Рахункі па сектарах эканомікі».
Даныя рахункаў распрацаваны па рэспубліцы ў цэлым і па сектарах.
Рахункі вытворчасці і фарміравання даходаў прадстаўлены па відах эканамічнай дзейнасці, а таксама прыведзены інтэграваныя табліцы нацыянальных рахункаў за 2018 – 2023 гады.
У выданні публікуюцца метадалагічныя палажэнні, змяшчаюцца кароткія тлумачэнні да асноўных паказчыкаў рахункаў.
Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах.
Найбольш поўная інфармацыя аб паказчыках нацыянальных рахункаў даступна ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыi (www.dataportal.belstat.gov.by).
Спампаваць публікацыю ( PDF , 2.3 мб)
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.