Тэрмін выдання - жнівень
У буклеце ў дынаміцы за шэраг гадоў прадстаўлены даныя, якія характарызуюць вынікі інвестыцыйнай дзейнасці ў рэспубліцы. Выданне змяшчае інфармацыю аб інвестыцыях у асноўны капітал па крыніцах фінансавання, формах уласнасці, відах эканамічнай дзейнасці, даныя аб уводзе ў эксплуатацыю асноўных сродкаў, аб'ектаў жылля і магутнасцяў, аб наяўнасці, руху і добраўпарадкаванні жыллёвага фонду.
У буклеце прыводзяцца звесткі аб дзейнасці і фінансавым становішчы арганізацый будаўніцтва, колькасці занятых у гэтай галіне. Асноўныя паказчыкі прадстаўлены па абласцях і г.Мінску, прыведзены кароткія метадалагічныя тлумачэнні.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.