Нацыянальныя рахункі Рэспублікі Беларусь

Тэрмін выдання - сакавік.

У зборніку прадстаўлены вынікі гадавых разлікаў Сістэмы нацыянальных рахункаў, распрацаваныя з улікам асноўных палажэнняў СНС-2008, у якіх адлюстроўваюцца эканамічныя аперацыі, што адбываюцца паміж інстытуцыянальнымі адзінкамі ў рамках кожнага з відаў эканамічнай дзейнасці. 

Зборнік складаецца з раздзелаў: «Зводныя нацыянальныя рахункі», «Рахункі па відах эканамічнай дзейнасці», «Выкарыстанне валавога ўнутранага прадукта», «Рахункі па сектарах эканомікі».

Даныя рахункаў распрацаваны па рэспубліцы ў цэлым і па сектарах.

Рахункі вытворчасці і фарміравання даходаў прадстаўлены па відах эканамічнай дзейнасці, а таксама прыведзены інтэграваныя табліцы нацыянальных рахункаў за 2017 – 2022 гады. 

У выданні публікуюцца метадалагічныя палажэнні, змяшчаюцца кароткія тлумачэнні да асноўных паказчыкаў рахункаў. 

Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by