Праца і занятасць у Рэспубліцы Беларусь
Тэрмін выдання - верасень.
У буклеце публікуюцца асноўныя паказчыкі, якія характарызуюць рынак працы ў Рэспубліцы Беларусь.
У выданні прадстаўлены статыстычныя даныя аб працоўных рэсурсах, колькасці і якасным складзе рабочай сілы, занятых у эканоміцы і колькасцi беспрацоўных, узроўні беспрацоўя, заработнай плаце работнікаў.
У буклеце змяшчаюцца метадалагічныя тлумачэнні да асобных статыстычных паказчыкаў. Публікацыя ілюстравана графікамі і дыяграмамі.
Найбольш поўная інфармацыя аб паказчыках рынку працы даступна ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (dataportal.belstat.gov.by).