Рэгіёны Рэспублікі Беларусь (у 2-х тамах)

Тэрмін выдання - верасень.

Зборнік з'яўляецца выданнем, якое характарызуе сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёнаў рэспублікі: абласцей, раёнаў і асобных гарадоў у 2023 годзе ў параўнанні з папярэднімі гадамі. Зборнік «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь» выпускаецца ў двух тамах.

У першым томе выдання – «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя паказчыкі» змяшчаюцца статыстычныя даныя ў разрэзе абласцей, гарадоў абласнога падпарадкавання і раёнаў аб дэмаграфiчнай i экалагiчнай сiтуацыi, працоўных рэсурсах і занятасці, узроўні жыцця насельніцтва і сацыяльнай сферы.

У зборніку адлюстравана агульная характарыстыка прадпрыемстваў і арганізацый абласцей і г.Мінска па відах эканамічнай дзейнасці, арганізацыйна-прававых формах і формах уласнасці. Асобнымі падраздзеламі прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў.

Публікуюцца звесткі аб вытворчасці і дынаміцы валавога рэгіянальнага прадукту. Рэальны сектар прадстаўлены статыстыкай па асобных відах эканамічнай дзейнасці – прамысловасці, сельскай і лясной гаспадарцы, будаўніцтву, гандлю. Прыводзіцца інфармацыя аб навуковай і інавацыйнай дзейнасці. 

У зборнік уключаны даныя аб фінансавым стане і асноўных сродках арганізацый, знешнім гандлі таварамі і паслугамі, звесткі аб інвестыцыях у асноўны капітал і замежных інвестыцыях. Публікуюцца даныя пра індэксы цэн (тарыфаў) на тавары і паслугі, звесткі аб выкарыстанні інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. 

Выданне ілюстравана графікамі і дыяграмамі, змяшчае картаграфічны матэрыял, метадалагічныя тлумачэнні.

Другі том публікацыі – «Рэгіёны Рэспублікі Беларусь. Асноўныя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі абласцей, гарадоў і раёнаў» змяшчае статыстыку па абласцях, г.Мiнску, гарадам абласнога падпарадкавання і раёнах за 2023 год у параўнанні з папярэднімі гадамі.

Па кожным рэгіёне прыведзена інфармацыя аб насельнiцтве, узроўні беспрацоўя, заработнай плаце, сацыяльнай сферы, аб’ёме прамысловай вытворчасці, развіцці сельскай гаспадаркі, інвестыцыях у асноўны капітал і замежных інвестыцыях, будаўніцтве, тавараабароце, асноўных фінансавых паказчыках дзейнасці арганізацый і інш.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by