Сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь

Тэрмін выдання - жнівень

Буклет змяшчае статыстычную інфармацыю па найважнейшых паказчыках развіцця сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 

Прадстаўлены даныя аб аб'ёмах і структуры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, плошчах сельскагаспадарчых зямель, пасяўных плошчах, валавых зборах, ураджайнасці сельскагаспадарчых культур і шматгадовых насаджэнняў, колькасці жывёл і птушак, вытворчасці асноўных відаў прадукцыі жывёлагадоўлі. 

Выданне змяшчае метадалагічныя тлумачэнні да асобных статыстычных паказчыкаў, ілюстравана графікамі і дыяграмамі.

Выдаецца на рускай мове.

Найбольш поўная інфармацыя аб паказчыках развіцця сельскай гаспадаркі даступна ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (https://dataportal.belstat.gov.by).