Тэрмін выдання - ліпень.
Зборнік выдаецца ў электронным выглядзе і змяшчае афіцыйную статыстычную інфармацыю, якая адлюстроўвае цэнавыя працэсы ў Рэспубліцы Беларусь у параўнанні з шэрагам папярэдніх гадоў.
Зборнік змяшчае статыстычныя дадзеныя аб узроўні і дынаміцы цэн (тарыфаў) на спажывецкім рынку. У асобным раздзеле прыведзены дадзеныя аб змене сярэдняга рынкавага кошту жылля.
У публікацыі прыводзяцца статыстычныя дадзеныя аб узроўні і дынаміцы цэн у прамысловасці, будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. Прадстаўлены таксама дадзеныя аб змяненні тарыфаў на паслугі грузавога транспарту і сувязі.
Па асобных паказчыках інфармацыя прадстаўлена па абласцях і горадзе Мінску.
Публікацыя змяшчае метадалагічныя тлумачэнні, ілюстравана графікамі і дыяграмамі.
Найбольш поўная інфармацыя аб цэнах у Рэспубліцы Беларусь даступна ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыi (https://dataportal.belstat.gov.by/osids/rubric-info/10603).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
