Тэрмін выдання - ліпень.
Буклет змяшчае статыстычную інфармацыю па найважнейшых паказчыках развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
Публікуюцца даныя аб міжнародных турыстычных патоках, дзейнасці турыстычных арганізацый і сродкаў размяшчэння, развіцці аграэкатурызму. Інфармацыя прадстаўлена за шэраг гадоў у цэлым па рэспубліцы, а таксама па абласцях і г.Мінску.
Буклет выдаецца штогод на рускай і англійскай мовах, ілюстраваны графікамі і дыяграмамі.
Найбольш поўная інфармацыя аб паказчыках развіцця турызму даступна ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыi (http://dataportal.belstat.gov.by).
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.