Унутраны гандаль і грамадскае харчаванне Рэспублікі Беларусь

Тэрмін выдання - ліпень

У буклеце прадстаўлены асноўныя статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць стан рознічнага і аптовага гандлю, грамадскага харчавання Рэспублікі Беларусь.

Прыведзены даныя аб рознічным і аптовым тавараабароце, тавараабароце грамадскага харчавання. Змяшчаюцца звесткі аб долі тавараў айчыннай вытворчасці, таварных запасах у рознічным гандлі. Прадстаўлены даныя аб аб'ектах рознічнага гандлю і грамадскага харчавання.

Публікуюцца паказчыкі аб дзейнасці фірменных магазінаў, індывідуальных прадпрымальнікаў.

Даныя прадстаўлены ў дынаміцы за шэраг гадоў у цэлым па рэспубліцы, а таксама па абласцях і г.Мінску.

Публікацыя выдаецца на рускай мове, ілюстравана графікамі і дыяграмамі.