Прэс-рэліз "Аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій арганізацыямі ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе"

У дзяржаўным статыстычным назіранні па форме 6-ікт «Анкета аб выкарыстанні лічбавых тэхналогій у арганізацыі» у 2024 годзе прынялі ўдзел 8974 рэспандэнтаў.

Праведзенае абследаванне паказала, што арганізацыі ў сваёй рабоце актыўна прымяняюць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі. Так, сетку Інтэрнэт выкарыстоўвалі 99,3% арганізацый, лакальныя вылічальныя сеткі – 79%, Інтранэт – 30,8%, Экстранэт – 14,3%. Больш паловы арганізацый (60,8%) давалі сваім работнікам тэхнічныя сродкі (смартфоны, планшэтныя камп’ютэры і іншыя), якія забяспечваюць бесправадны (мабільны) доступ да сеткі Інтэрнэт.

З ліку арганізацый, падключаных да сеткі Інтэрнэт, 96,7% карысталіся стацыянарным шырокапалосным доступам, 76,4% – бесправадным. Пры гэтым 59,5% з іх выкарыстоўвалі хуткасць падключэння звыш 30,1 Мбіт/с.

Асноўныя мэты выкарыстання арганізацыямі сеткі Інтэрнэт: прадстаўленне дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, падатковых дэкларацый, мытных і іншых дакументаў (99,6% ад ліку арганізацый, якія выкарыстоўвалі сетку Інтэрнэт); адпраўка і атрыманне электроннай пошты (99,2%); ажыццяўленне банкаўскіх аперацый (97,3%); атрыманне інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў (арганізацый) (88,9%); атрыманне звестак аб неабходных таварах (работах, паслугах) і іх пастаўшчыках (86%); атрыманне або аказанне інфармацыйных паслуг (80,1%); прадстаўленне звестак аб арганізацыі, яе таварах (работах, паслугах) (75,8%); пошук персаналу (74,4%); дыстанцыйная работа (68,2%); дыялог у рэжыме рэальнага часу і размяшчэнне абвяшчэнняў (64,7%).

Сярод абследаваных арганізацый 71% мелі вэб-сайт. Пры гэтым 72,1% арганізацый, якія мелі вэб-сайт, выкарыстоўвалі яго для публікацыі каталогаў тавараў (работ, паслуг) або прэйскурантаў, 47,4% – для размяшчэння вакансій на працоўныя месцы або прыёму рэзюмэ на работу, 23,1% – для разлікаў пры дапамозе электроннай плацёжнай сістэмы.

У 2024 годзе 41,2% арганізацый карысталіся сэрвісамі воблачных вылічэнняў, якія найчасцей выкарыстоўвалі для прыёму і перадачы электроннай пошты (81,3%), доступу да праграмнага забеспячэння, якое даецца правайдэрам воблачных сэрвісаў (58,9%), размяшчэння баз даных і захоўвання файлаў (52,9%), размяшчэння ўласнага праграмнага забеспячэння (26,9%).

Па даных назірання, электронны продаж тавараў (работ, паслуг) з выкарыстаннем сістэмы аўтаматычнага абмену паведамленнямі (EDI), а таксама спецыяльных форм, размешчаных на вэб-сайте або ў Экстранэце, ажыццяўлялі 40,9% арганізацый, электронныя закупкі тавараў (работ, паслуг) – 64,9%.

Лічбавыя тэхналогіі не толькі змянілі штодзённае жыццё людзей, але і актыўна ўкараніліся ў бізнес-працэсы, спрыялі з’яўленню новых прафесій і лічбавізацыі розных галін эканомікі. Так, 21,5% абследаваных арганізацый у сваёй дзейнасці выкарыстоўвалі тэхналогію «інтэрнэт рэчаў», 15,3% – радыёчастотную ідэнтыфікацыю (RFID), 13,7% – «вялікія даныя», 5,8% – штучны інтэлект.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by