Аб нацыянальных статыстычных паказчыках развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

Імклівая лічбавая трансфармацыя, шырокае ўкараненне тэхналогій штучнага інтэлекту, рост аб'ёмаў апрацоўванай інфармацыі і фарміраванне новых фарматаў узаемадзеяння дзяржавы, бізнесу і грамадства карэнным чынам мяняюць эканоміку, сістэму кіравання і паўсядзённае жыццё грамадства, ствараючы новае асяроддзе ўзаемадзеяння паміж дзяржавай, бізнесам і грамадзянамі.

Аб'ектыўная ацэнка гэтых працэсаў патрабуе наяўнасці якаснай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.

Для гэтага Белстатам на аснове дзейных міжнародных рэкамендацый у гэтай галіне распрацаваны пералік нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, які змяшчае 38 паказчыкаў, згрупаваных у пяць блокаў:

«Лічбавізацыя эканомікі» – адлюстроўвае паказчыкі дзейнасці арганізацый сектара ІКТ, сектара кантэнту і СМІ, лічбавага гандлю;

«Інфраструктура лічбавага развіцця» – характарызуе развіццё нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, а таксама паслуг, якія даюцца на яе аснове;

«Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання» – прадстаўлены паказчыкам «колькасць аказаных электронных паслуг і адміністрацыйных працэдур пры дапамозе ААІС»;

«Выкарыстанне лічбавых тэхналогій насельніцтвам і арганізацыямі» – характарызуе трансфармацыю бізнеспрацэсаў пры дапамозе ІКТ у сучасным грамадстве;

«Лічбавая трансфармацыя» – адлюстроўвае колькасць навуковых даследаванняў, распрацовак і патэнтаў у вобласці ІКТ.

У пераліку за 2016 – 2025 гг. статыстычныя паказчыкі па сектары ІКТ, сектару кантэнту і СМІ разлічаны па відах эканамічнай дзейнасці, якія ўваходзяць у склад зборных груповак у адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 г. № 85 (далей – ОКРБ 005-2011).

Ацэнка асобных статыстычных паказчыкаў па лічбавым гандлі, ажыццяўлена ў адпаведнасці з падкласам 47910 «Рознічны гандаль шляхам заказу тавараў па пошце і праз сетку Інтэрнэт» ОКРБ 005-2011 і па арганізацыях, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль праз інтэрнэт-магазіны.

Інфармацыйнай базай з'яўляюцца дзяржаўныя статыстычныя назіранні аб выкарыстанні ІКТ у арганізацыях, вытворчасці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння і аказання паслуг у гэтых сферах, даныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па вывучэнні доступу да ІКТ і адміністрацыйныя даныя.

Пералік нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь размешчаны на афіцыйным сайце Белстата ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт у рубрыцы Афіцыйная статыстыка/ Шматгаліновая статыстыка/ Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі/ Лічбавая эканоміка, а таксама ў тэматычным раздзеле «Лічбавая эканоміка» інтэрактыўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (ИАС БД).