У 2025 годзе бягучыя затраты арганізацый рэспублікі на ахову навакольнага асяроддзя склалі 1 328,9 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 106,3% да ўзроўню 2024 года.
У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 46,2% (613,3 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 29,3% (389,2 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 20,3% (269,9 млн. рублёў).
Асноўны аб’ём бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (50%), арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (29,3%), і арганізацыі, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (12,8%).
У 2025 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі Гомельскай (332,3 млн. рублёў, або 25% ад агульнага аб’ёму па рэспубліцы), Віцебскай (208,6 млн. рублёў, або 15,7%) і Мінскай (207,5 млн. рублёў, або 15,6%) абласцей.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.


