D.3. Лясы і іншыя лесапакрытыя землі

за 2005-2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апiсанне:

адлюстроўваецца агульная плошча ляснога фонду, плошча зямель, пакрытых лесам, лясістасць тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама плошча лясоў па катэгорыях (абаронныя, эксплуатацыйныя, рэкрэацыйна-аздараўленчыя і прыродаахоўныя лясы).


Структура зямель Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе
(працэнтаў)


Структура лясоў па катэгорыях Рэспублікі Беларусь у 2023 годзе

(працэнтаў)





Метадалогія:

у склад ляснога фонду ўваходзяць:

• лясы, размешчаныя на землях ляснога фонду і землях іншых катэгорый, і пакрытыя імі землі;
• лясныя землі, не пакрытыя лясамі, і нелясныя землі, размешчаныя ў межах зямель ляснога фонду і зямель іншых катэгорый, дадзеных для вядзення лясной гаспадаркі;

да зямель, пакрытых лесам, адносяцца землі ляснога фонду, занятыя ляснымі насаджэннямі натуральнага і ненатуральнага паходжання, а таксама кустамі;

лясістасць тэрыторыі – адносіны плошчы пакрытых лесам зямель да тэрыторыі рэспублікі;

у склад абаронных лясоў уваходзяць: лясы, размешчаныя ў межах водаахоўных зон; лясы, размешчаныя ў межах першага і другога паясоў зон санітарнай аховы крыніц і сістэм пітнога водазабеспячэння; лясы, размешчаныя ў межах палос шырынёй 100 метраў у абодва бакі ад крайняга чыгуначнага шляху агульнага карыстання, ад восі рэспубліканскай аўтамабільнай дарогі;

у склад прыродаахоўных лясоў уваходзяць: лясы, размешчаныя ў межах асабліва ахоўных прыродных тэрыторый; лясы, размешчаныя ў межах месцаў жыхарства дзікіх жывёл і (або) вырастання дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, перададзеных пад ахову карыстальнікам зямельных участкаў і (або) водных аб'ектаў у парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь; лясы, размешчаныя ў межах тыповых і рэдкіх прыродных ландшафтаў і біятопаў, перададзеных пад ахову карыстальнікам зямельных участкаў і (або) водных аб'ектаў у парадку, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь;

у склад рэкрэацыйна-аздараўленчых лясоў уваходзяць: лясы, размешчаныя ў межах гарадоў (гарадскія лясы); лясы, размешчаныя ў межах палос шырынёй пяць кіламетраў, два кіламетры, 500 метраў, 100 метраў ад меж адпаведна г. Мінска, абласных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання, іншых населеных пунктаў, а таксама садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, калі іншае не прадугледжана горадабудаўнічымі праектамі, зацвярджаемымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь; лясы, размешчаныя ў межах палос шырынёй 200 метраў ад меж зямельных участкаў, на якіх размешчаны санаторыі, дама адпачынку, пансіянаты, аздараўленчыя лагеры, турыстычныя базы і другія лячэбныя, санаторна-курортныя, аздараўленчыя аб'екты;

у склад эксплуатацыйных лясоў уваходзяць лясы, якія не ўвайшлі ў склад прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і абаронных лясоў.


Крыніца даных:

банк даных «Лясны фонд Рэспублікі Беларусь»;

адказным за фарміраванне даных з'яўляецца Міністэрства лясной гаспадаркі.


Значнасць паказчыка:

паказчык дазваляе ацаніць стан лясных зямель, а таксама паказвае тэндэнцыі іх аховы і выкарыстання.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by