E.1. Зняцце зямель з прадуктыўнага абароту

за 1995–2024 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апісанне:

плошчы зямель, выключаных з прадуктыўнага абароту, па відах (землі пад дарогамі і іншымі транспартнымі камунікацыямі, землі агульнага карыстання, зeмлі пад забудовай, парушаныя землі, землі, якія не выкарыстоўваюцца, іншыя землі);
доля зямель, выключаных з прадуктыўнага абароту, у плошчы краіны.


Доля знятых з прадуктыўнага абароту зямель
ў Рэспубліцы Беларусь

(працэнтаў ад агульнай плошчы краіны)



Метадалогія:

паказчык фарміруецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, апісанымі ў Кіраўніцтве па прымяненні экалагічных паказчыкаў у краінах Усходняй Еўропы, Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Паўднёва-Ўсходняй Еўропы (Guidelines for the Application of Environmental Indicators | UNECE);

у мэтах распрацоўкі паказчыка да зямель, выключаных з прадуктыўнага абароту, у адпаведнасці з нацыянальнай тэрміналогіяй аднесены такія віды зямель, як зямлі пад дарогамі і іншымі транспартнымі камунікацыямі, зямлі агульнага карыстання, зямлі пад забудовай, парушаныя землі, землі, якія не выкарыстоўваюцца, іншыя землі;

землі пад дарогамі і іншымі транспартнымі камунікацыямі – землі, занятыя дарогамі, прасекамі, прагонамі, лінейнымі збудаваннямі;

землі агульнага карыстання – землі, занятыя вуліцамі, праспектамі, плошчамі, праездамі, набярэжнымі, бульварамі, скверамі, паркамі і іншымі грамадскімі месцамі;

землі пад забудовай – землі, занятыя капітальнымі збудаваннямі, а таксама землі, якія прылягаюць да гэтых аб'ектаў і выкарыстоўваюцца для іх абслугоўвання;

парушаныя землі – землі, якія страцілі свае прыродна-гістарычныя адзнакі, стан і характар выкарыстання ў выніку шкоднага антрапагеннага ўздзеяння і знаходзяцца ў стане, які выключае іх эфектыўнае выкарыстанне па зыходным мэтавым прызначэнні;

землі, якія не выкарыстоўваюцца – землі, якія не выкарыстоўваюцца ў гаспадарчай і іншай дзейнасці;

іншыя землі землі, не аднесеныя да сельскагаспадарчых зямель, лясных зямель, зямель пад драўнінна-хмызняковай расліннасцю (насаджэннямі), зямель пад балотамі, зямель пад паверхневымі воднымі аб'ектамі, а таксама да зямель пад дарогамі і іншымі транспартнымі камунікацыямі, зямель агульнага карыстання, зямель пад забудовай, парушаных зямель, зямель, якія не выкарыстоўваюцца.


Крыніца даных:

форма ведамаснай справаздачнасці 22-зем «Отчет о наличии и распределении земель»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.


Значнасць паказчыка:

паказчык характарызуе антрапагеннае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе пры дапамозе развіцця транспартных сетак, выкарыстання рэсурсаў, размяшчэння адходаў, а таксама пашырэння забудовы.