F.1. Арашэнне зямель
Сціслае апiсанне:
плошча зямель, плошча меліяраваных зямель, удзельная вага меліяраваных зямель у агульнай зямельнай плошчы;
плошча сельскагаспадарчых зямель, плошча меліяраваных сельскагаспадарчых зямель, удзельная вага меліяраваных сельскагаспадарчых зямель у агульнай сельскагаспадарчай плошчы.
Удзельная вага меліяраваных зямель у агульнай зямельнай плошчы Рэспублікі Беларусь
(працэнтаў)

Метадалогія:
плошча зямель, у тым ліку меліяраваных, адлюстроўваецца на падставе даных ведамаснай справаздачнасці 22-зем "Отчет о наличии и распределении земель", якую прадстаўляюць структурныя падраздзяленні землеўпарадкавання гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённых выканаўчых камітэтаў; штогод;
меліяраваныя землі – землі, на якіх праведзены меліяратыўныя мерапрыемствы (згодна Закону «О мелиорации земель» ад 23.07.2008 № 423-3);
меліяратыўныя мерапрыемствы – будаўніцтва, эксплуатацыя (абслугоўванне), інвентарызацыя, дзяржаўны ўлік меліяратыўных сістэм і асобна размешчаных гідратэхнічных збудаванняў, стварэнне абаронных насаджэнняў, правядзенне гідратэхнічных, культуртэхнічных, агралесамеліярацыйных, супрацьэразійных і іншых мерапрыемстваў, якія забяспечваюць стварэнне і падтрыманне аптымальных для сельскагаспадарчых раслін, лясоў і іншых насаджэнняў воднага, паветранага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў глебы, якія ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з праектнай дакументацыяй па меліярацыі зямель (згодна Закону «О мелиорации земель» ад 23.07.2008 № 423-3).
Крыніца даных:
форма ведамаснай справаздачнасці 22-зем «Отчет о наличии и распределении земель»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
паказчык дазваляе ацаніць антрапагеннае ўздзеянне на зямельныя рэсурсы ў выніку правядзення меліяратыўных мерапрыемстваў.