F.4. Унясенне пестыцыдаў
Сціслае апісанне:
колькасць унeсеных пестыцыдаў (інсектыцыды, гербіцыды, фунгіцыды і пратручвальнікі, іншыя пестыцыды) у агульным і на адзінку плошчы сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый;
Колькасць унeсеных пестыцыдаў
(тон)

Метадалогія:
колькасць унeсеных пестыцыдаў адлюстроўваецца на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-сх (удобрения) «Отчет об использовании удобрений и пестицидов», якую прадстаўляюць юрыдычныя асобы (акрамя мікраарганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак), іх адасобленыя падраздзяленні, якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую дзейнасць і якія маюць плошчу сельскагаспадарчых зямель 300 і болей гектараў;
у паказчыку адлюстроўваецца колькасць пестыцыдаў, фактычна прымененых для абароны сельскагаспадарчых культур за справаздачны год.
Крыніца даных:
плошча сельскагаспадарчых зямель, плошча сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый: форма ведамаснай справаздачнасці 22-зем «Отчет о наличии и распределении земель»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь;
унясенне пестыцыдаў: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сх (удобрения) «Отчет об использовании удобрений и пестицидов»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
паказчык дае магчымасць ацаніць ціск, які аказваецца на навакольнае асяроддзе ў сувязі з прымяненнем пестыцыдаў.