F.4. Унясенне пестыцыдаў

за 2011-2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апісанне:

колькасць унeсеных пестыцыдаў (інсектыцыды, гербіцыды, фунгіцыды і пратравы, іншыя пестыцыды) у агульным і на адзінку плошчы сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый;

Колькасць унeсеных пестыцыдаў
(тон)



Метадалогія:

колькасць унeсеных пестыцыдаў адбіваецца на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці па форме 1-сх (удобрения) «Отчет об использовании удобрений и пестицидов», якую прадстаўляюць юрыдычныя асобы (акрамя мікраарганізацый і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак), іх адасобленыя падраздзяленні, якія ажыццяўляюць сельскагаспадарчую дзейнасць і якія маюць плошчу сельскагаспадарчых зямель 300 і болей гектараў;

у паказчыку адбіваецца колькасць пестыцыдаў, фактычна прымененых для абароны сельскагаспадарчых культур за справаздачны год.


Крыніца даных:

плошча сельскагаспадарчых зямель, плошча сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчых арганізацый усіх: форма ведамаснай справаздачнасці 22-зем «Отчет о наличии и распределении земель»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь;


унясенне пестыцыдаў: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-сх (удобрения) «Отчет об использовании удобрений и пестицидов»; адказным за фарміраванне паказчыкаў з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.


Значнасць паказчыка:

паказчык дае магчымасць ацаніць ціск, які аказваецца на навакольнае асяроддзе ў сувязі з прымяненнем пестыцыдаў


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by