G.1. Канчатковае энергаспажыванне

за 1990–2019 гг. cпампаваць у фармаце xlsx


Сціслае апісанне:

канчатковае энергаспажыванне, у тым ліку па сектарах эканомікі (прамысловасць, транспарт, сектар паслуг, сельская, лясная і рыбная гаспадарка), хатнімі гаспадаркамі і неэнергетычнае выкарыстанне энергіі.


Структура канчатковага спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў
у Рэспубліцы Беларусь у 2010 і 2019 гадах

(у працэнтах да выніку)





Метадалогія:

фарміруецца ў выніку пабудовы энергетычнага балансу ў фармаце і па метадалогіі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), выкладзенай у Кіраўніцтве па энергетычнай статыстыцы (OECD/IEA/Eurostat, 2007 год);

Кіраўніцтва па энергетычнай статыстыцы (OECD/IEA/Eurostat, 2007 год);

дакументацыя МЭА па фарміраванні базы даных сусветных энергетычных балансаў;

канчатковае энергаспажыванне ўключае спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў канчатковымі спажыўцамі (арганізацыямі ўсіх відаў эканамічнай дзейнасці і насельніцтвам), а таксама неэнергетычнае выкарыстанне;

неэнергетычнае выкарыстанне энергіі ўключае паліва, якое з'яўляецца сыравінай і не спажываецца як паліва або не пераўтвараецца ў другое паліва.

Крыніца даных:

энергетычныя балансы МЭА па Рэспубліцы Беларусь.

Значнасць паказчыка:

паказвае напрамкі канчатковага спажывання паліўна-энергетычных рэсурсаў па спажыўцах. Павышэнне эфектыўнасці энергаспажывання (зніжэнне энергаёмістасці) прыводзіць да змяншэння негатыўных наступстваў на навакольнае асяроддзе.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by