G.4. Энергія, якая пастаўляецца з узнаўляльных крыніц
за 1990–2019 гг. cпампаваць у фармаце xlsx
Сціслае апісанне:
колькасць энергіі, якая пастаўляецца з узнаўляльных крыніц, у тым ліку па крыніцах энергіі;
доля энергіі, якая вырабляецца з узнаўляльных крыніц энергіі, у агульнай колькасці першаснай энергіі, якая пастаўляецца
Дынаміка вытворчасці энергіі з узнаўляльных крыніц у агульнай
колькасці першаснай энергіі, якая пастаўляецца
(працэнтаў)
Метадалогія:
фарміруецца ў выніку пабудовы энергетычнага балансу ў фармаце і па метадалогіі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), выкладзенай у Кіраўніцтве па энергетычнай статыстыцы (OECD/IEA/Eurostat, 2007 год);
Кіраўніцтва па энергетычнай статыстыцы (OECD/IEA/Eurostat, 2007 год);
дакументацыя МЭА па фарміраванні базы даных сусветных энергетычных балансаў;
дакументацыя МЭА па фарміраванні базы даных узнаўляльных крыніц энергіі.
узнаўляльныя крыніцы энергіі – крыніцы атрымання энергіі з прыродных працэсаў, якія пастаянна аднаўляюцца (энергіі сонца, ветру, натуральнага руху водных патокаў (гідраэнергія), драўнянага паліва, іншых відаў біямасы, біягазу, цяпла зямлі);
вытворчасць гідра-, ветра- і сонечнай энергіі адлюстроўваецца па колькасці вырабленай на іх базе электрычнай энергіі;
біяпаліва – паліва, якое вырабляецца з біямасы: расліннай або жывёльнай сыравіны, якая атрымліваецца ў выніку сельскагаспадарчай, лесагаспадарчай дзейнасці і звязаных з імі галін прамысловасці, а таксама прадуктаў жыццядзейнасці арганізмаў або арганічных прамысловых і бытавых адходаў і астаткаў;
цвёрдыя віды біяпаліва (цвёрдая біямаса) уключаюць арганічныя, невыкапнёвыя матэрыялы біялагічнага паходжання, якія могуць выкарыстоўвацца ў якасці паліва для вытворчасці цеплавой і электрычнай энергіі: драўняны вугаль, паліўная драўніна, драўняныя астаткі і пабочныя прадукты (дровы ў выглядзе бярвён, вецця, крыхі або дранкі), адходы жывёлагадоўлі, раслінныя матэрыялы і астаткі (салома, раслінная шалупіна, іншыя адходы, якія ўзніклі ў працэсе догляду за раслінамі, іх збору і перапрацоўкі);
вадкімі відамі біяпалівы з'яўляюцца галоўным чынам біядызельнае паліва і біяэтанол, якія выкарыстоўваюцца як паліва для транспартных сродкаў і могуць быць атрыманы са свежых або выкарыстаных раслінных масел, а таксама могуць змешвацца з палівам, атрыманым з нафты або замяняць яго;
біягазы –– газы, якія складаюцца ў асноўным з метану і двухвокісу вугляроду, якія ўтвараюцца ў выніку гніення біямасы або тэрмічных працэсаў (звалачны газ, газ з асадку сцёкавых вод і інш.).
Крыніца даных:
база даных МЭА па ўзнаўляльных крыніцах энергіі па Рэспубліцы Беларусь.
Значнасць паказчыка:
павелічэнне вытворчасці энергіі з узнаўляльных крыніц з'яўляецца найлепшым варыянтам скарачэння негатыўнага ўздзеяння вытворчасці і спажывання энергіі на навакольнае асяроддзе.