G.6. Валавая вытворчасць электраэнергіі
за 1990–2020 гг. cпампаваць у фармаце .xlsx
Сціслае апісанне:
валавая вытворчасць электраэнергіі як у выніку пераўтварэння паліва (вугалю, сырой нафты, прыроднага газу, біяпаліва і адходаў), так і з прыродных крыніц (гідра-, ветра- і сонечнай энергіі), а таксама атамная энергія.
Структура валавай вытворчасці электрычнай энергіі
ў Рэспубліцы Беларусь у 2020 годзе
Метадалогія:
фарміруецца ў выніку пабудовы энергетычнага балансу ў фармаце і па метадалогіі Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), выкладзенай у Кіраўніцтве па энергетычнай статыстыцы (OECD/IEA/Eurostat, 2007 год);
Кіраўніцтва па энергетычнай статыстыцы (OECD/IEA/Eurostat, 2007 год);
дакументацыя МЭА па фарміраванні базы даных па электрычнай энергіі.
Крыніца даных:
балансы электрычнай энергіі МЭА па Рэспубліцы Беларусь.
Значнасць паказчыка:
характарызуе развіццё энергетыкі. Павелічэнне вытворчасці электрычнай энергіі з узнаўляльных крыніц энергіі прыводзіць да змяншэння негатыўных уздзеянняў на навакольнае асяроддзе.