H.2. Грузаабарот

за 2000-2022 гг. спампаваць у фармаце xlsx


Сціслае апiсанне:

агульны грузаабарот, у тым ліку па відах транспарту (аўтамабільны, чыгуначны, трубаправодны, унутраны водны і паветраны транспарт); аб'ём грузавых перавозак у тона-кіламетрах на адзінку ВУП.


Агульны грузаабарот ў Рэспубліцы Беларусь за 2000-2022 гады
(мільярдаў тона-кіламетраў)




Метадалогія:

грузаабарот транспарту – аб'ём работы транспарту па перавозках грузаў;
адзінкай вымярэння з'яўляецца тона-кіламетр, г.зн. перамяшчэнне 1 тоны груза на адлегласць у 1 кіламетр;
вызначаецца памнажэннем вагі кожнай партыі перавезеных грузаў у тонах на адлегласць перавозкі з наступным падсумоўваннем здабыткаў па ўсіх паездках.


Крыніца даных:

формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці:
12-тр (вт) «Отчет о перевозках внутренним водным транспортом общего пользования»;
12-тр (авто) «Отчет о наличии и использовании автомобильного транспорта»;
12-тр (авиа) «Отчет о воздушных перевозках»;
4-тр (автотранс) «Отчет об использовании автомобильного транспорта»;
12-тр (трубопровод) «Отчет о транспортировке продукции магистральными трубопроводами»;
адміністрацыйныя даныя Мінтранса;

адказнымі за фарміраванне паказчыкаў з'яўляюцца Нацыянальны статыстычны камітэт і Міністэрства транспарту і камунікацый.


Значнасць паказчыка:

вызначае ступень уздзеяння грузавога транспарту на навакольнае асяроддзе.



Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by