I.1. Утварэнне адходаў

за 2005–2024 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апiсанне:

аб'ём адходаў вытворчасці (якія ўтвараюцца ва ўласнай вытворчасці і адходаў, атрыманых ад іншых арганізацый) у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці;

утварэнне цвёрдых камунальных адходаў (далей – ЦКА);

акрамя таго, паказчыкі прыведзены ў разліку на душу насельніцтва і адзінку ВУП.



Утварэнне адходаў вытворчасці і ЦКА
ў разліку на адзінку ВУП па ППЗ у Рэспубліцы Беларусь

(кг/тыс. міжнародных дол., ВУП па ППЗ у супастаўных цэнах 2021 г.)



Метадалогія:

адходы вытворчасці ўключаюць адходы, якія ўтвараюцца ў працэсе ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі эканамічнай дзейнасці (вытворчасці прадукцыі, вытворчасці (выпрацоўкі) энергіі, выканання работ (аказання паслуг));

у паказчыкі адходаў вытворчасці не ўключаюцца:

- радыеактыўныя адходы, адходы забруджаныя радыенуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ніжэй узроўня, устаноўленага нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, для радыеактыўных адходаў;

- адходы выбуховых рэчываў і матэрыялаў;

- генна-інжынерныя арганізмы, аднесеныя да адходаў;

- прадукты жывёльнага паходжання, аднесеныя да адходаў;

- лом і адходы, якія змяшчаюць каштоўныя металы і (або) каштоўныя камяні;

- лом і адходы чорных і каляровых металаў, за выключэннем тых якія адносяцца да адходаў 1-3 класа небяспекі;

- адходы спажывання;

адходы вытворчасці па класах небяспекі фарміруюцца ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 021-2019 «Класіфікатар адходаў, якія ўтвараюцца ў Рэспубліцы Беларусь»;

пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы адходаў вытворчасці ў разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці:

- у перыяд 2010 – 2015 гг. выкарыстоўваўся агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 1.1);

- у перыяд з 2016 г. – агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 2.0);

камунальныя адходы ўключаюць усе адходы спажывання і адходы вытворчасці, уключаныя ў устанаўліваемы Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пералік адходаў вытворчасці, якія адносяцца да камунальных адходаў;

даныя аб масе ўтвораных ЦКА разлічваюцца як сума масы выкарыстаных ЦКА і масы захаваных на палігонах ЦКА.



Крыніца даных:

адходы вытворчасці: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-отходы (Минприроды) «Отчет об обращении с отходами производства»; адказным за фарміраванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;

камунальныя адходы: адміністрацыйныя даныя; адказным за фарміраванне з'яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Значнасць паказчыка:

дазваляе забяспечыць вымярэнне ўплыву антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; аналіз дынамікі аб'ёму ўтварэння адходаў на адзінку ВУП дазваляе ацаніць матэрыялаёмістасць структуры вытворчасці.