за 2005–2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx
Сціслае апiсанне:
небяспечныя адходы вытворчасці на пачатак года і на канец года, а таксама іх рух на працягу года.
Структура ўтварэння адходаў вытворчасці па класах небяспекі ў Рэспубліцы Беларусь у 2023 годзе
Метадалогія:
адходы вытворчасці па класах небяспекі фарміруюцца ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 021-2019 «Класіфікатар адходаў, якія ўтвараюцца ў Рэспубліцы Беларусь», дзе 1 клас небяспекі – надзвычайна небяспечныя; 2 клас небяспекі – высоканебяспечныя; 3 клас небяспекі – умерана небяспечныя; 4 клас небяспекі – маланебяспечныя адходы. Акрамя таго, выдзяляюць бяспечныя адходы;
пры фарміраванні табліцы I2 «Кіраванне небяспечнымі адходамі» да небяспечных адходаў аднесены адходы 1-3 класаў небяспекі.
Крыніца даных:
форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-отходы (Минприроды) «Отчет об обращении с отходами производства»;
адказным за фарміраванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. .
Значнасць паказчыка:
дазваляе забяспечыць вымярэнне ўплыву антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.