J.1. Расходы на ахову навакольнага асяроддзя

за 2015 – 2023 гг. скачать в формате xlsx


Сціслае апiсанне:

агульны аб'ём сукупных расходаў на ахову навакольнага асяроддзя, у тым ліку па напрамках прыродаахоўнай дзейнасці; удзельная вага аб'ёму сукупных расходаў на ахову навакольнага асяроддзя ў аб'ёме ВУП

Расходы на ахову навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь




Метадалогія:

аб'ём сукупных расходаў на ахову навакольнага асяроддзя вызначаецца як сума бягучых расходаў на ахову навакольнага асяроддзя і інвестыцый у асноўны капітал, накіраваных на ахову навакольнага асяроддзя, па напрамках прыродаахоўнай дзейнасці;

разлік аб'ёму сукупных расходаў на ахову навакольнага асяроддзя ажыццяўляецца адпаведна з Методыкай па разліку аб'ёма сукупных расходаў на ахову навакольнага асяроддзя, зацверджанай пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2018 г. № 39;

напрамкі прыродаахоўнай дзейнасці прыводзяцца ў адпаведнасці са статыстычным класіфікатарам СК 55.011-2021 «Виды природоохранной деятельности», распрацаваным на аснове міжнароднай класіфікацыі прыродаахоўнай дзейнасці і затрат на ахову навакольнага асяроддзя (СЕРА 2000) і зацверджаным пастановай Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2021 г. № 109



Крыніца даных:
формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці:
  • 1-ос (затраты) «Отчет о текущих затратах на охрану окружающей среды»;
  • 1-лх (воспроизводство и защита лесов) «Отчет о воспроизводстве, защите лесов и лесных пожарах»;
  • 1-ис (инвестиции) «Годовой отчет о вводе в эксплуатацию объектов, основных средств и использовании инвестиций в основной капитал»;
  • 1-охота (Минлесхоз) «Отчет о ведении охотничьего хозяйства»;
  • адміністрацыйныя даныя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь;;
  • адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь


Значнасць паказчыка:

паказчык дазваляе ацаніць фінансавыя маштабы прыродаахоўнай дзейнасці, у тым ліку па асобных напрамках