С.11. Біягенныя рэчывы ў прэснай вадзе

за 2005-2022 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апiсанне:

забруджванне вод біягеннымі рэчывамі характарызуецца значэннямі сярэднегадавых канцэнтрацый фасфатаў і нітратаў, якія супастаўляюцца з нормай гранічна дапушчальнай канцэнтрацыі (ГДК); у Беларусі ў вадзе паверхневых водных аб'ектаў ГДК фасфатаў складае 0,066 мг Р/л, нітратаў – 40,0 мг NО3/л, у пітной вадзе (у падземных водных аб'ектах) ГДК нітратаў – не болей 45,0 мг NО3/л;

паказчык прадстаўлены ў разрэзе 10 рэк, 18 азёр, а таксама па станцыях маніторынгу падземных вод у межах басейнаў рэк Днепр, Заходняя Дзвіна, Заходні Буг, Нёман і Прыпяць.



Сярэднегадавая канцэнтрацыя фасфатаў у вадзе асноўных рэк Республікі Беларусь
(міліграмаў Р на літр)



Сярэднегадавая канцэнтрацыя нітратаў у вадзе асноўных рэк Республікі Беларусь
(міліграмаў NО3 на літр)



Метадалогія:

вызначаецца на аснове інфармацыі, атрыманай па кожным пункце назірання пры адборы і правядзенні выпрабаванняў проб паверхневых і падземных вод на дзяржаўнай сетцы назіранняў за станам паверхневых і падземных вод.



Крыніца даных:

Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя;

адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.



Значнасць паказчыка:

дазваляе вызначыць якасць прэснай вады (у рэках, азёрах і падземных водах) з пункта гледжання наяўнасці ў іх біягенных рэчываў.



Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by