Сціслае апiсанне:
удзельная вага дамашніх гаспадарак, якія пражываюць у кватэрах (дамах), абсталяваных водаправодам (цэнтралізаванай або нецэнтралізаванай (лакальнай) сістэмай пітнога водазабеспячэння) і каналізацыяй (цэнтралізаванай або лакальнай), у агульнай колькасці дамашніх гаспадарак на пачатак года.
Доступ насельніцтва да водазабеспячэння і каналізацыі
(працэнтаў, на пачатак года)
Метадалогія:
паказчыкі фарміруюцца па даных выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця; у працэнтах да агульнай колькасці дамашніх гаспадарак.
Крыніца даных:
выбарачнае абследаванне дамашніх гаспадарак па ўзроўні жыцця;
адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
паказчык вызначае забяспечанасць насельніцтва сістэмамі водазабеспячэння і водаадвядзення.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.