С.14. Насельніцтва, забяспечанае ачысткай сцёкавых вод
Сціслае апiсанне:
удзельная вага хатніх гаспадарак, якія пражываюць у кватэрах (дамах), абсталяваных водаправодам (цэнтралізаванай або нецэнтралізаванай (лакальнай) сістэмай пітнога водазабеспячэння) і каналізацыяй (цэнтралізаванай або лакальнай), у агульнай колькасці хатніх гаспадарак на пачатак года.
Доступ насельніцтва да водазабеспячэння і каналізацыі
(працэнтаў, на пачатак года)
Метадалогія:
паказчыкі фарміруюцца па даных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця; у працэнтах да агульнага ліку хатніх гаспадарак.
Крыніца даных:
выбарачнае абследаванне хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця;
адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
паказчык вызначае забяспечанасць насельніцтва сістэмамі водазабеспячэння і водаадвядзення.