С.16. Забруджаныя сцёкавыя воды

за 2005-2022 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апісанне:

скід сцёкавых вод ў паверхневыя водныя аб'екты, у тым ліку па ступенях ачысткі (без перавышэння / з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў, як пасля ачысткі сцёкавых вод на ачышчальных збудаваннях, так і без яе).


Доля сцёкавых вод з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў ў агульным аб'ёме сцёкаў
(працэнтаў)



Метадалогія:

скід сцёкавых вод без перавышэння нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў ўключае аб'ём вод, скінутых ў паверхневы водны аб'ект, састаў забруджваючых рэчываў у якіх не перавышае нарматывы дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў у саставе сцёкавых вод, устаноўленыя ў дазволах на спецыяльнае водакарыстанне або комплексных прыродаахоўных дазволах, як пасля ачысткі на ачышчальных збудаваннях, так і без яе;

скід сцёкавых вод з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў ўключае аб'ём вод, скінутых ў паверхневы водны аб'ект з парушэннем, у тым ліку ў выніку аварый (інцыдэнтаў), або састаў забруджваючых рэчываў у якіх перавышае нарматывы дапушчальнага скіду хімічных і іншых рэчываў у саставе сцёкавых вод, устаноўленыя ў дазволах на спецыяльнае водакарыстанне або комплексных прыродаахоўных дазволах, як пасля ачысткі на ачышчальных збудаваннях, так і без яе.



Крыніца даных:

афіцыйная статыстычная інфармацыя на падставе даных формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вода (Минприроды) «Отчет об использовании вод»;

ответственным за формирование информации являеадказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.



Значнасць паказчыка:

паказчык вызначае ўзровень ціску на водныя аб'екты праз паступленне ў іх сцёкавых вод з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by