Сціслае апісанне:
агульны аб'ём штогадовай здабычы (выняткі) вод з прыродных крыніц (паверхневых і падземных), у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці і ў працэнтах да агульнага аб'ёму ўзнаўляльных рэсурсаў прэсных вод (індэкс эксплуатацыі водных рэсурсаў).
Здабыча (вынятка) вод з прыродных крыніц
(мільёнаў кубічных метраў)
Метадалогія:
аб'ём здабычы (выняткi) вод з прыродных крыніц вызначаецца на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi па форме 1-вода (Минприроды) «Отчет об использовании вод», якая прадастаўляецца:
- юрыдычнымі асобамі ажыццяўляючымі спецыяльнае водакарыстанне на падставе дазволаў на спецыяльнае водакарыстанне або комплексных прыродаахоўных дазволаў;
- юрыдычнымі асобамі, адасобленымі падраздзяленнямі юрыдычных асоб, эксплуатуючымі сістэмы абаротнага водазабеспячэння з расходам вод ў іх больш за 5 кубічных метраў у суткі без ажыццяўлення спецыяльнага водакарыстання;
пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы водных рэсурсаў у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці:
- у перыяд 2006-2015 гг. выкарыстоўваўся агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 1.1);
- у перыяд з 2016 г. – агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 2).
Крыніца даных:
афіцыйная статыстычная інфармацыя на падставе даных па форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вода (Минприроды) «Отчет об использовании вод»;
адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
паказчык дазваляе вызначыць колькасць вод, здабытых (вынятых) з прыродных крыніц, а таксама ацаніць ціск, які аказваецца на навакольнае асяроддзе ў сувязі са здабычай (выняткай) вод.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.