С.3. Водаспажыванне

за 1990–2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апiсанне:

агульны аб’ём здабытых (вынятых) вод з прыродных крынiц; страты і няўлічаныя расходы вод, у тым ліку страты пры транспартоўцы; аб'ём водаспажывання, у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці; агульны аб'ём водаспажывання на адзінку ВУП.


Водаспажыванне ў Рэспубліцы Беларусь



Метадалогія:

агульны аб'ём выкарыстаных вод – аб'ём вод, здабытых (вынятых) з прыродных крыніц ці атрыманых з сістэмы водазабеспячэння іншых водакарыстальнікаў, які выкарыстоўваецца для задавальнення розных патрэб арганізацыі. У аб'ём выкарыстання вод не ўключаюцца расход вод ў сістэмах адваротнага і паўторнага (паслядоўнага) водазабеспячэння, транзітныя воды, а таксама паўторна выкарыстоўваныя сцёкавыя і дрэнажныя воды;
пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі па статыстыцы водных рэсурсаў у разрэзе відаў эканамічнай дзейнасці:
- у перыяд 2006-2015 гг. выкарыстоўваўся агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 1.1);
- у перыяд з 2016 г. – агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 2);

інфармацыя ў разрэзе карыстальнікаў вод да 2006 года паказана на падставе даных аб мэтах водакарыстання.



Крыніца даных:

Здабыча (вынятка) і выкарыстанне вод: афіцыйная статыстычная інфармацыя па даных формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вода (Минприроды) «Отчет об использовании вод»; адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Выкарыстанне вод хатнімі гаспадаркамі: адміністрацыйныя даныя аб водпуску вады насельніцтву; адказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.



Значнасць паказчыка:

паказчык дазваляе вызначыць колькасць выкарыстоўваных вод, а таксама ціск, які аказваецца на навакольнае асяроддзе ў сувязі з спажываннем водных рэсурсаў.



Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by