С.9. Якасць пітной вады

за 2016 – 2023 гг. спампаваць у фармаце .xlsx

Сціслае апiсанне:

колькасць адабраных проб, з іх колькасць проб, неадпаведных гігіенічным нарматывам;

доля проб з перавышэннем устаноўленых у краіне гігіенічных нарматываў.


Доля даследаваных проб па мікрабіялагічных паказчыках, якія неадпавядаюць гігіенічным нарматывам
(працэнтаў)



Доля даследаваных проб па санітарна-хімічных паказчыках, якія неадпавядаюць гігіенічным нарматывам
(працэнтаў)



Метадалогія:

пітная вада – вада, якая адпавядае нарматывам бяспекі пітной вады;

нарматывы бяспекі пітной вады – сукупнасць устаноўленых гігіенічнымі нарматывамі паказчыкаў, якія забяспечваюць бяспеку пітной вады ў эпідэмічным дачыненні па мікрабіялагічных (біялагічных) паказчыках, у радыяцыйным дачыненні, бясшкоднасць па хімічным складзе і спрыяльныя арганалептычныя ўласцівасці.

Абавязковыя для падтрымлівання ўсімі карыстальнікамі дапушчальныя значэнні паказчыкаў бяспекі пітной вады ўстаноўлены гігіенічным нарматывам "Показатели безопасности питьевой воды" (далей - Гігіенічны нарматыў), зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.2021 № 37.

Паказчыкі бяспекі пітной вады цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння павінны адпавядаць нарматывам па:

  • мікрабіялагічных паказчыках бяспекі вады (тэрматалерантныя каліформныя бактэрыі; агульныя каліформныя бактэрыі; агульны мікробны лік; каліфагі, цысты лямблій і аацысты крыптаспарыдый (вызначэнне праводзіцца ў сістэмах пітнога водазабеспячэння з водазаборам з паверхневых водных аб'ектаў або з падземных водных аб'ектаў з уплывам паверхневых вод), споры сульфітрэдуцыруючых кластрыдый (вызначэнне праводзіцца пры ацэнцы эфектыўнасці тэхналогіі апрацоўкі вады ў цэнтралізаваных сістэмах пітнога водазабеспячэння з водазаборам з паверхневых водных аб'ектаў або з падземных водных аб'ектаў з уплывам паверхневых вод); энтэравірусы; legionella pneumophila), прыведзеных у табліцы 1 Гігіенічнага нарматыву;
  • паказчыках бяспекі вады па хімічным складзе, якія уключаюць арганалептычныя паказчыкі (пах, мутнасць, прысмак, каляровасць), абагульненыя паказчыкі (вадародны паказчык; калянасць агульная; нафтапрадукты (сумарна); акісляльнасць перманганатная; паверхнева-актыўныя рэчывы, аніёнаактыўныя; сухі астатак; фенольны індэкс), неарганічныя рэчывы (алюміній, барый, бор, жалеза, кадмій, марганец, медзь, мыш'як, нікель, нітраты, ртуць, свінец, селен, сульфаты, сурма, фтор, хларыды, хром, цыяніды, цынк), арганічныя рэчывы (у–ГХЦГ (ліндан), ДДТ (сума ізамераў), 2,4-Д, пестыцыды) і комплексныя паказчыкі таксічнасці (па суме нітратаў і нітрытаў, па суме пестыцыдаў) і прыводзяцца ў табліцы 2 Гігіенічнага нарматыву;
  • паказчыках бяспекі вады па хімічным складзе, звязаных з паступленнем і ўтварэннем рэчываў у пітной вадзе ў працэсе яе апрацоўкі і ў сістэме пітнога водазабеспячэння, прыведзеных у табліцы 3 Гігіенічнага нарматыву.

Паказчыкі бяспекі пітной вады нецэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння павінны адпавядаць нарматывам па арганалептычных паказчыках бяспекі (пах, прысмак, каляровасць, мутнасць), абагульненых і хімічных паказчыках бяспекі (вадародны паказчык, калянасць агульная, акісляльнасць перманганатная, нітраты, сухі астатак, сульфаты, хларыды, хімічныя рэчывы) і мікрабіялагічных паказчыках бяспекі (агульныя каліформныя бактэрыі, агульны мікробны лік, тэрматалерантныя каліформныя бактэрыі), прыведзеным у табліцы 4 Гігіенічнага нарматыву.

Акрамя таго, паказчыкі бяспекі пітной вады цэнтралізаваных і нецэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння павінны адпавядаць гранічна дапушчальным канцэнтрацыям і арыентыровачна дапушчальным узроўням арганічных і неарганічных хімічных рэчываў у пітной вадзе, якія паступаюць у крыніцы водазабеспячэння ў выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека, прыведзеным у табліцах 6 і 7 Гігіенічнага нарматыву, а таксама гігіенічным нарматывам утрымання полібрамаваных злучэнняў у пітной вадзе, прыведзеным у табліцы 8 Гігіенічнага нарматыву.



Крыніца даных:

адміністрацыйныя даныя Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.



Значнасць паказчыка:

характарызуе ступень адпаведнасці якасці пітной вады нарматывам бяспекі пітной вады і дазваляе вызначыць рызыку негатыўнага ўздзеяння неякаснай пітной вады на здароўе чалавека.



Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by