В.1. Тэмпература паветра

за 1990–2024 гг. спампаваць у фармаце xlsx


Сціслае апісанне:

сярэднегадавая тэмпература паветра, а таксама адхіленне ад сярэдняга шматгадовага значэння, у тым ліку па асобных гарадах і тэрыторыях з самай высокай і самай нізкай сярэдняй шматгадовай тэмпературай;
сярэднегадавая тэмпература ў разрэзе абласцей.

Сярэднегадавая тэмпература паветра ў Рэспубліцы Беларусь, 2000-2024 гг.
(oC)


Метадалогія:

вымярэнне тэмпературы паветра праводзіцца на стацыянарных пунктах дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў;
для разліку сярэдняга шматгадовага значэння выкарыстоўваецца 30-гадовы перыяд з 1991 па 2020 гг., ужываемы для параўнання нядаўна праведзеных або бягучых назіранняў, у тым ліку для ацэнкі анамалій кліматычных параметраў. Дадзены перыяд таксама выкарыстоўваецца ў яўным або няяўным выглядзе для прадказання кліматычных умоў, якія могуць чакацца з найбольшай верагоднасцю; перыяд з 1961 па 1990 гг. захаваны як стандартны апорны перыяд для доўгатэрміновай ацэнкі змены клімату;
разлік праводзіцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі.

Крыніца даных:

Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя;
адказным за фарміраванне даных з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Значнасць паказчыка:

дазваляе вызначыць ступень змяненняў, звязаных з цыклічнасцю натуральных кліматычных змяненняў і з антрапагенным уздзеяннем на змяненне клімату.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by