за 1990–2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx
сярэднегадавая тэмпература паветра, а таксама адхіленне ад сярэдняга шматгадовага значэння, у тым ліку па асобных гарадах і тэрыторыях з самай высокай і самай нізкай сярэдняй шматгадовай тэмпературай;
сярэднегадавая тэмпература ў разрэзе абласцей.
Сярэднегадавая тэмпература ў Рэспубліцы Беларусь, 2000-2023 гг.
(oC)
Метадалогія:
вымярэнне тэмпературы паветра праводзіцца на стацыянарных пунктах дзяржаўнай сеткі гідраметэаралагічных назіранняў;
для разліку сярэдняга шматгадовага значэння выкарыстоўваецца 30-гадовы перыяд з 1991 па 2020 гг., прымяняемы для параўнання нядаўна праведзеных або цяперашніх назіранняў, у тым ліку для адзнакі анамалій кліматычных параметраў. Дадзены перыяд таксама выкарыстоўваецца ў яўным або няяўным выглядзе для прадказання кліматычных умоў, якія могуць чакацца з найбольшай імавернасцю; перыяд з 1961 па 1990 гг. усталяваны як стандартны апорны перыяд для доўгатэрміновай адзнакі змянення клімату; разлік праводзіцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай метэаралагічнай арганізацыі.
Крыніца даных:
Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя;
адказным за фарміраванне даных з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Значнасць паказчыка:
дазваляе вызначыць ступень змяненняў, звязаных з цыклічнасцю натуральных кліматычных змяненняў і з антрапагенным уздзеяннем на змяненне клімату.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.