У інтэрактыўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (ІАС БД) выдзелены тэматычны раздзел "Лічбавая эканоміка". У раздзеле прадстаўлена афіцыйная статыстычная інфармацыя па пераліку нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь (www.belstat.gov.by).
Даведачна:
Пералік нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь змяшчае 38 паказчыкаў, згрупаваных у пяць блокаў: "Лічбавізацыя эканомікі", "Інфраструктура лічбавага развіцця", "Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання", "Выкарыстанне лічбавых тэхналогій насельніцтвам і арганізацыямі", "Лічбавая трансфармацыя".
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
