Аб навуковых кадрах у Рэспубліцы Беларусь у 2025 годзе

Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.

Па даных Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе ў рэспубліцы колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 4,4 тыс. чалавек. Аспірантуру скончылі 753 чалавекі. У дактарантуры навучаліся 579 чалавек, скончылі дактарантуру 132 чалавекі.

Па даных Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе дактарамі навук сталі 39 чалавек, кандыдатамі навук – 222 чалавекі.

Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2025 годзе 28,1 тыс. чалавек у 456 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі (у 2024 годзе – 27,4 тыс. чалавек у 463 арганізацыях).

Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 64,8%, тэхнікі – 7,5%, дапаможны персанал – 27,7%.

Пятая частка ўсіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 515 чалавек, кандыдата навук – 2 720 чалавек.

У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 38,1% (дактары навук – 22,3% і кандыдаты навук – 40,8%).

Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 22,4% ад агульнай колькасці даследчыкаў.

У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.

06.05.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by