Аб развіцці ўнутранага гандлю i грамадскага харчавання ў I квартале 2026 г.

Рознічны тавараабарот у I квартале 2026 г. склаў 25,6 млрд. рублёў, або 106% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 г.

Аднадзённы рознічны тавараабарот у разліку на душу насельніцтва з пачатку года склаў 31,4 рубля супраць 28 рублёў за адпаведны перыяд папярэдняга года.

Рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 96,1% рознічнага тавараабароту рэспублікі, у I квартале 2026 г. склаў 24,6 млрд. рублёў, або 106,4% у супастаўных цэнах да адпаведнага перыяду папярэдняга года.

Аптовы тавараабарот у I квартале 2026 г. склаў 41,8 млрд. рублёў, або 96,2% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 г.

Тавараабарот грамадскага харчавання ў I квартале 2026 г. склаў 1,8 млрд. рублёў, або 98,9% у супастаўных цэнах да ўзроўню I квартала 2025 г.

16.04.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by