Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-красавіку 2026 г.

У студзені-красавіку 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 7,6 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-красавіком 2025 г. у супастаўных цэнах на 2,9%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 7,5 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 3,2% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,5% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,5%, яек – 92,2%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 609,6 тыс. тон, што на 4,6% больш, чым у студзені-красавіку 2025 г., малака – 3001,2 тыс. тон (на 2,6% больш), яек атрымана 1147,9 млн. штук (99,5% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года).

На 1 мая 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,9 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,3 млн. галоў. Колькасць свіней склала 2 млн. галоў, птушкі – 52 млн. галоў.

15.05.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by