У студзені-маі 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 10,5 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-маем 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,3%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 10,3 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,6% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 98,4%, яек – 90,6%.
У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 769,8 тыс. тон, што на 5,3% больш, чым у студзені-маі 2025 г., малака – 3818,4 тыс. тон (на 2,7% больш), яек атрымана 1440,3 млн. штук (100,01% да ўзроўню адпаведнага перыяда папярэдняга года).
На 1 чэрвеня 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,8 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,3 млн. галоў. Колькасць свіней склала 2 млн. галоў, птушкі – 52,7 млн. галоў.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
