Аб вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў студзені-верасні 2026 г.

У студзені-верасні 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 31,4 млрд. рублёў і павялічылася ў параўнанні са студзенем-вераснем 2025 г. у супастаўных цэнах на 4,6%. У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць прадукцыі склала 26,4 млрд. рублёў, або ў супастаўных цэнах на 4,4% больш, чым у адпаведным перыядзе папярэдняга года.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 97,7% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака – 97,9%, яек – 86,7%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 1390,4 тыс. тон, што на 5% больш, чым у студзені-верасні 2025 г., малака – 6981,7 тыс. тон (на 2,8% больш), яек атрымана 2589,3 млн. штук (на 1,5% больш).

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях налічвалася 3,8 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку кароў – 1,3 млн. галоў. Колькасць свіней склала 2,1 млн. галоў, птушкі – 50,5 млн. галоў.

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях рэспублікі амаль завершана ўборка збожжа і рапса. Намалочана збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе 7,6 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 37,6 цэнтнера з аднаго гектара ўбранай плошчы, рапса – 1,5 млн. тон пры сярэдняй ураджайнасці 31 цэнтнер.

На пачатак кастрычніка бягучага года бульба ўбрана з 56,8% плошчы, якая падлягае ўборцы. Накапана бульбы 421,1 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 338 цэнтнераў з аднаго гектара. Агародніна ўбрана з 51,1% плошчы, якая падлягае ўборцы. Вытворчасць агародніны склала 84,4 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 219 цэнтнераў з аднаго гектара. Цукровыя буракі ўбраны з 40,5% плошчы, якая падлягае ўборцы, валавы збор склаў 1875,4 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 440 цэнтнераў з аднаго гектара.

На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 1099,6 тыс. гектараў. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 551,3 тыс. гектараў. Зяблівае ўзворванне глебы праведзена на плошчы 33,4 тыс. гектараў.

У рэспубліцы працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На 1 кастрычніка 2026 г. у сельскагаспадарчых арганізацыях нарыхтавана 10,9 млн. тон кармоў (у пераліку на кармавыя адзінкі), з іх кармоў з траў – 6,7 млн. тон. У разліку на ўмоўную галаву для грамадскага пагалоўя жывёлы кармоў нарыхтавана 28 цэнтнераў кармавых адзінак, кармоў з траў – 23,6 цэнтнера.

15.10.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by