Аб жыллёвым будаўнiцтве ў студзені-вераснi 2026 г.

У студзені-вераснi 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 27,9 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2 700,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 816,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 30,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 335,1 тыс. квадратных метраў.

Для шматдзетных сем’яў уведзена ў эксплуатацыю 226,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 041 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 38,5% ад агульнага ўводу па рэспублiцы.

19.10.2026 11:00

Вяртанне да спісу

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by