У студзені-жнiўнi 2026 г. арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 19,6 тыс. новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 2 045,4 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 608,7 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, або 29,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля.
З агульнага аб’ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 274,9 тыс. квадратных метраў.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 857,6 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 41,9% ад агульнага ўводу па рэспублiцы.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.
